Ці дапаможа канфлікт ва Украіне мадэрнізаваць Беларусі сваю эканоміку?



766456784Фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра кампаніі «Альпары» ў Менску Вадзім Іосуб лічыць, што гэта будзе залежыць ад таго, як доўга працягнецца ваенны канфлікт ва Украіне і ўзаемныя санкцыі Расеі і Заходняй Еўропы.

Вадзім Іосуб: Калі санкцыі зацягнуцца, то можа пачацца працэс замяшчэння паставак украінскай і еўрапейскай прадукцыі ў Расею на беларускую. Хоць трэба адзначыць, што мадэрнізацыя існуючых прадпрыемстваў і стварэнне новых – працэс, які патрабуе часу. Таму сітуацыя ў суседніх краінах можа прывесці да мадэрнізацыі беларускай эканомікі толькі ў тым выпадку, калі санкцыі будуць існаваць як мінімум год.

РР: Але многія ўжо падлічваюць вялізныя прыбыткі для Беларусі за кошт перапрацоўкі заходняй прадукцыі…

Вадзім Іосуб: Да такіх ацэнак трэба падыходзіць вельмі асцярожна. Бо ў першую чаргу трэба зыходзіць з таго, што за паўгода ці год стварыць новую вытворчасць па перапрацоўцы наўрад ці рэальна.

РР: Але нейкі штуршок для беларускай эканомікі будзе?

Вадзім Іосуб: Безумоўна. Думаю, ужо і прадпрымальнікі ўбачылі гэтую нішу. Я маю на ўвазе пастаўкі з Еўропы ў Расею прадукцыі праз беларускія перапрацоўчыя прадпрыемствы. Мяркую, што нішу пастараюцца заняць многія ігракі, але, паўтаруся, – усё гэта робіцца не імгненна.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота 1prime.ru