Ці лёгка ў Польшчы іншаземцу атрымаць дазвол на працу?



У час дзяжурства нашага эканамічнага эксперта слухачы Беларускага Радыё Рацыя часта задаюць пытанні пра магчымасці легальнай працы ў Польшчы. У сувязі з гэтым мы прыводзім спіс прафесій і відаў дзейнасці, для ажыццяўлення якіх у Польшчы не патрабуецца складанай бюракратычнай працэдуры для атрымання дазволу на працу.

У выпадку пералічаных прафесій дазвол на працу выдае Ваяводская Управа на падставе заявы прадпрымальніка (бізнесоўца), які хоча ўзяць на працу іншаземца з краіны, якая не ўваходзіць у Еўразвяз. Ваяводская адміністрацыя выдае дазвол на працу паводле спрошчанай працэдуры, а рашэнне прымаецца нават на працягу 3 дзён.

Спіс прафесій:

  • Настаўнік англійскай мовы
  • Кансерватар твораў мастацтва
  • Музыкант-інструменталіст
  • Дырыгент
  • Харэограф
  • Інструктар аматарскага мастацкага руху
  • Экспедытар (спецыяльнасць: тэхнік-экспедытар)
  • Акцёр цырка
  • Аніматар культуры
  • Няня па даглядзе за дзіцём
  • Кансерватар будынкаў
  • Кровельшчык (страхар)
  • Мантаж/усталёўка вокнаў
  • Спецыяліст па раздзелцы туш
  • Аператар (машыніст) экскаватараў і іншых будаўнічых машын
  • Кіроўца грузавіка-цягача TIR
  • Аператар (машыніст) дарожнага крана
  • Работнік на гаспадарцы
  • Падсобны рабочы ў палявых работах
  • Падсобны рабочы ў жывёлагадоўлі

Дазвол на працу іншых спецыялістаў выдаецца паводле больш складанай працэдуры, у межах якой Ваяводская Управа мусіць атрымаць інфармацыю ад старасты павета, на тэрыторыі якога тая ці іншая фірма хоча ўзяць на працу іншаземца. Стараста мусіць даць інфармацыю адносна таго, ці на тэрыторыі павета ёсць беспрацоўныя асобы, якія маюць спецыяльнасці (прафесіі), у якіх якраз зацікаўлена фірма (бізнесовец).

У сувязі з тым, што ў Польшчы высокае беспрацоўе, атрымаць дазвол на працу па іншых спецыяльнасцях, чым вышэй пералічаныя, з’яўляецца дастаткова складаным. Шанец атрымаць дазвол існуе ў тых выпадках, калі фірма (бізнесовец) дакажа, што гэты іншаземны спецыяліст сапраўды вельмі неабходны для таго, каб фірма магла нармальна ажыццяўляць свой вытворчы працэс.

Падрабязную інфармацыю на гэтую тэму можна атрымаць у Аддзеле грамадзянскіх справаў і справаў іншаземцаў Падляшскай Ваяводскай Управы (Wydział Spraw Obywatelskich i Cudzoziemców Podlaskiego Urzędu Wojewódzkiego):

Тэлефон сакратарыяту: +48(85)7439-380 mail: [email protected] або mail: [email protected] тэл: +48(85) 7439-478

Беларускае Радыё Рацыя