Ці пачнуцца пастаўкі нафты з Казахстана ў Беларусь?



Першыя пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў з Казахстана ў Беларусь могуць пачацца не раней за восень бягучага года, калі міжурадавае пагадненне ратыфікуе Казахстанскі парламент.

Пра гэта заявіў у сераду на брыфінгу міністр энергетыкі Казахстана Нурлан Нагаеў, паведамляе АФН.

«Цяпер нам трэба будзе ратыфікаваць гэтае пагадненне. Пасля ратыфікацыі парламентам мы складзем індыкатыўны план і пералік тавараў, якія могуць быць пастаўлены ў Рэспубліку Беларусь, там жа будуць абмяркоўвацца віды нафтапрадуктаў і аб’ёмы нафтапрадуктаў. <…> Сёння было закрыццё сёмай сесіі парламента Казахстана. Увосень, калі парламент адновіць сваю працу, мы занясем гэты дакумент на ратыфікацыю парламентам», — сказаў ён, адказваючы на пытанне аб тэрмінах паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь.

Нагаеў адзначыў, што яны могуць пачацца не раней восені.