Ці пачнуцца праверкі пасля 1 ліпеня?
Намеснік старшыні РГА «Перспектыва» Вячаслаў Піліпук распавёў, ці можна чакаць з 1 ліпеня маштабных праверак прадпрымальнікаў.
Нагадаем, кантралёры ўвялі мараторый на праверкі ІП-эшнікаў ла 1 ліпеня. Што будзе далей.
Вячаслаў Піліпук: Мы бачым, што ў рэгіёнах пачаліся праверкі ІП-эшнікаў. Думаем, што Дзяржстандарт паспрабуе праверыць наяўнасць сертыфікатаў на тавар, хоць тут ёсць адзін станоўчы момант, які можа стаць прыкметай таго, што маштабных праверак не будзе. Гэты момант заключаецца ў тым, што падчас пасяджэння працоўнай групы было прынятае рашэнне Дзяржстандартам адмяніць беларускія новаўвядзенні, якія датычыліся абавязковых патрабаванняў пацвярджэння сертыфікатаў, выдадзеных на тэрыторыі Расеі. Раней жа патрабавалася афіцыйная даверанасць, якая пацвярджалася арыгінальнай пячаткай і подпісам дырэктара. Зараз гэтага не патрэбна. Дастаткова мець сертыфікаваны тавар, які маецца ў рэестры і нават не мець на руках сертыфікату. Кантралёр сам па Інтэрнэт можа праверыць наяўнасць тавару ў рэестры і ўжо гэтага дастаткова.
РР: Ці робяць прадпрымальнікі сертыфікаты?
Вячаслаў Піліпук: Так, некаторыя зрабілі самастойна, хаця ўвогуле сітуацыя неадназначная. Любая праверка — гэта ўжо абвастрэнне сітуацыі, а цяпер час няпросты і ў эканамічным плане, і, да таго ж, набліжаюцца парламенцкія выбары. Не думаю, што ўладам няпярэдадні такой значнай палітычнай падзеі, за якой будуць назіраць міжнародныя прадстаўнікі, патрэбныя нейкія хваляванні незадаволеных людзей.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя