Ці патрэбны Беларусі крэдыт МВФ?



Эканаміст Барыс Жаліба распавядае пра тое, чаму пакуль няма “любові” паміж беларускімі ўладамі і Міжнародным валютным фондам.

МВФ настойвае на больш глыбокіх і хуткіх рэформах у Беларусі. Усе спробы атрымаць крэдыт ад Міжнароднага валютнага фонда пакуль безпаспяховыя. Прадстаўнікі МВФ даюць зразумець: нам патрэбны канкрэтныя рэформы, а не намеры іх зрабіць.

У той жа час віцэ-прэм’ер Васіль Мацюшэўскі заявіў не так даўно, што пытанне атрымання крэдыта ў перамовах з Міжнародным валютным фондам не галоўнае. Маўляў, узаемадзеянне з МВФ больш патрэбна для прыцягнення інвестараў.

Барыс Жаліба: Беларускія ўлады па-ранейшаму ўпіраюцца і не хочуць ісці на глыбокія структурныя рэформы, якія прапаноўвае Міжнародны валютны фонд. Тым больш, што краіна атрымала валюту – размясцілі выпускі валютных аблігацый на 1,4 мільярды еўра, атрымалі транш ад Езразійскага банка. Пасля чаго, відаць, палічылі, што гэтых грошай хопіць, каб разлічыцца з даўгамі ў гэтым годзе. Вось той жа Мацюшэўскі і робіць заявы, што грошы МВФ ужо быццам бы і не патрэбны. І перамовы перапынены.

РР: Але ж улады, відаць, усё-такі мараць пра гэты крэдыт?

Барыс Жаліба: Безумоўна, і грошы насамрэч можна было б выкарыстаць з толкам, калі б іх пусцілі на сапраўдныя рэформы і аздараўленне эканомікі. Але, на жаль, гэтыя крэдыты ў Беларусі звычайна “праядаюцца”.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя