Ці прызвычаіліся беларусы да непрацоўных нядзель у Польшчы?
У сакавіку ў Польшчы ўступіў у дзеянне закон, які ўводзіць паступовую адмову ад працы гандлёвых аб’ектаў у нядзелю. У бягучым годзе працоўнымі з’яўляецца толькі першая і апошняя нядзелі кожнага месяца.
Беларусы, якія наведваюць буйныя гандлёвыя цэнтры ў Беластоку, распавялі, ці адпавядаюць ім такія змены:
– Нерацоўная нядзеля – кепска, бо трэба ехаць на “закупы”, а ў вас тут усё не працуе.
– Добра. Няхай не працуюць.
– Па-чалавечы я лічу, што людзі павінны адпачываць. Мы з працы адпрошваемся і едзем да вас.
– Мы прыехалі пагуляць па горадзе. Таму “закупы” нас не хвалююць.
Нагадаем, што з першага студзеня 2019 года ў Польшчы гандлёвымі будуць толькі сем нядзель – тры перадсвяточныя і апошнія нядзелі ў студзені, красавіку, чэрвені і жніўні, калі ў крамах звычайна арганізуюцца распродажы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота almaztour.by