Ці стане малочная прамысловасць ахвярай пагаршэння гандлёвых адносін?
Пасля ўвядзення Еўразвязам і Вялікабрытаніяй пятага пакета санкцый Міністэрства замежных спраў Беларусі абвясціла пра забарону на ўвоз некаторых харчовых тавараў з краін, якія ўвялі гэтыя санкцыі.
Паводле звестак пасольства Беларусі ў Варшаве, аб’ём беларуска-польскага гандлю таварамі ў 2020 годзе склаў 2,49 млрд даляраў, што на 131,9 млн даляраў менш, чым у 2019 годзе. Аб’ём беларускага экспарту ў Польшчу склаў 1,25 млрд (96,8% да папярэдняга году), імпарт з Польшчы — 1,24 млрд. даляраў ЗША (93,2%). Польшча была пятым знешнеэканамічным партнёрам Беларусі па аб’ёме тавараабароту і дзясятым інвестарам з аб’ёмам інвестыцый 142,7 млн. даляраў ЗША. У Беларусі было зарэгістравана 345 прадпрыемстваў з польскім капіталам. З іх больш за 200 — сумесныя прадпрыемствы.
Асноўнымі пазіцыямі беларускага экспарту ў Польшчу з’яўляюцца нафтапрадукты, звадкаваны газ, металапрадукцыя, калійныя і азотныя ўгнаенні, драўніна, драўляныя пліты, шкло і кампазіцыйныя вырабы.
Асноўнымі пазіцыямі імпарту з Польшчы ў Беларусь з’яўляюцца садавіна, гародніна, полікарбанатныя кіслоты, лекі, акумулятары, палімеры, папера, малако і вяршкі, пульты і панэлі для электраапаратаў, металаканструкцыі з чорных металаў, вырабы з пластмас.
У цяперашняй заяве беларускага боку шмат невядомага, бо пакуль не ўдакладняецца, якія будуць крокі ў галіне імпарту прадуктаў харчавання.
Паводле polskiemedia.org