Ці сустрэнецца Лукашэнка з прадпрымальнікамі?



Аляксандр Лукашэнка нібыта сустрэнецца 17 сакавіка з менскімі прадпрымальнікамі. Вядома, што прадстаўнікі незалежнага прадпрымальніцкага аб’яднання „Перспектыва” ў сталічны гандлёва-забаўляльны цэнтр „Экспабел” не запрошаны.

На думку грамадскага актывіста і прадпрымальніка Алеся Макаева, кіраўнік дзяржавы пачынае ўжо выбарчую кампанію:

–  Гэта час, калі ён павінен штосьці паабяцаць, прапанаваць прадпрымальнікам. Ну, а тое, што з рэгіёнаў многіх людзей, якіх я ведаю даўно, не запрашаюць, то нічога. Будзем спадзявацца, што заўтра атрымаецца нейкі дыялог ці маналог, каб пераканаць уладу не разбураць бізнес.  

Апошні раз Лукашэнка сустракаўся з прадпрымальнікамі дзесяць гадоў таму, таксама ў складаны для ІП-шнікаў час, пасля акцый пратэсту ў Менску ды рэгіёнах.

Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя

Фота прэс-службы прэзідэнта