Ці ў час плацяць заробкі на Берасцейшчыне?
Запазычанасцяў па заробках у прадпрыемстваў Берасцейшчыны няма – сведчыць афіцыйная статыстыка. Рэгіён стаў адзіным у краіне, дзе на першага жніўня не было такіх пратэрміновак. Аднак, на некаторых прадпрыемствах заробак выдаюць часткова прадукцыяй. “І гэта яны называюць адсутнасцю запазычанасці”, – абураецца старшыня абласнога аддзялення Незалежнага прафсаюза Беларусі – Валянцін Лазарэнкаў:
– Гэтая сітуацыя аўральнага характару, якую яны імкнуцца пагасіць, бо няма збыту прадукцыі. Што на Трактарным заводзе, што на Бярозаўскім рамонтным заводзе.
У той жа час Нацыянальны статыстычны камітэт паведамляе, што на пачатак жніўня ў рэспубліцы запазычанасць па выплатах мелі амаль 500 прадпрыемстваў, а заробкі своечасова не атрымалі амаль 80 тысяч працаўнікоў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота glaza.info