Ці варта спадзявацца на рост заробкаў?



Падвысіць заробак амаль у два разы абяцае беларускі ўрад. Калі  сярэднія выплаты на працы складаюць каля пяці мільёнаў беларускіх рублеў, то на 2016 год абацаюць падняць намінальны заробак да 7-8 мільёнаў. Апытаныя на цэнтральных вуліцах жыхары Берасця скептычна адносяцца да такой ініцыятывы і не вераць у паляпшэнне ўзроўню жыцця без эканамічных рэформаў:

– Я лічу, што гэта магчыма, калі будуць нейкія рэальныя дзеянні, а не дэмагогія. А каб рабіць нешта рэальнае, відаць, павінны давацца крэдыты людзям. Каб людзі маглі развіваць бізнес.

– Каб урад гэта зрабіў, павінны былі паступіць нейкія грошы.

– Не, гэта штосьці з вобласці фантастыкі. Было б, канешне, выдатна. Але мы глядзім рэальна на рэчы. Вось і ўсё.

Міністэрства эканомікі прагназуе на наступны год захаванне рэальнай пакупніцкай здольнасці, грашовых даходаў насельніцтва і эфектыўную падтрымку сацыяльна залежных грамадзян.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота belrynok.by