Ці выратуе ляснік беларускую эканоміку?



Эканаміст Леў Марголін пракаментаваў незвычайнае кадравае прызначэнне ва ўрадзе.

Юрый Назараў прызначаны віцэ-прэм’ерам, які адказвае за энерганосьбіты. Перад гэтым ён шэсць гадоў узначальваў «Беллеспаперпрам».

Леў Марголін: Калі беларускі кіраўнік здымае аднаго віцэ-прэм’ера, значыцца ў яго ёсць нейкія прэтэнзіі. Напэўна, думае, што іншы чалавек можа лепш разабрацца з гэтай справай.

Але, на мой погляд, сітуацыя атрымліваецца, як у старым анекдоце, калі ў публічным доме вырашылі падвысіць наведвальнасць, памяняўшы месцамі ложакі.

Калі да гэтага не запрацавала нафтаперапрацоўчая галіна, то разлічваць, што яна запрацуе ў будучыні таксама асабліва не даводзіцца. Але, відаць, Лукашэнка вырашыў, што пачынаецца новая эпоха ў нафтавай галіне Беларусі, а значыцца там патрэбны і новыя людзі.

РР: Ці не лагічней было б прызначаць на гэтую пасаду не спецыяліста, які ўсё жыццё адпрацаваў у лясной гаспадарцы, а менавіта чалавека з нафтавай сферы?

Леў Марголін: На самай справе на такіх высокіх пасадах больш патрэбны менеджары. Ёсць дастаткова адмыслоўцаў, кансультантаў, экспертаў, якія могуць даць тлумачэнні па любых пытаннях, але тут патрэбен менавіта менеджар – чалавек, які мае добрыя арганізатарскія здольнасці. Магчыма, такія здольнасці і ёсць у Юрыя Назарава.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Белсат