Ці заўсёды эканамічны крызіс толькі адмоўная з’ява?



Эканаміст Аляксандр Сінкевіч лічыць, што цяперашні крызіс, які перажывае Беларусь, пойдзе ёй на карысць, бо зліквідуе стратныя прадпрыемствы і прымусіць працаваць больш эфектыўна і канкурэнтназдольна:

— Па сутнасці цяпер беларуская эканоміка, у час гэтага крызісу і стагнацыі, якая працягваецца ўжо некалькі гадоў, перажывае пэўнае ператрансфармаванне. Я думаю, што гэта нават пазітыўны перыяд, у тым сэнсе, што дагэтуль быў перыяд імклівага росту ВУП, шмат друкавалася грошай, шмат раздавалася крэдытаў. Але гэты рост быў крыху перакошаны: шмат інвестыцыяў было ў неэфектыўная галіны эканомікі і таму былі вялікія страты.

Як лічыць Аляксандр Сінкевіч, гэтая ператрансфармацыя адбываецца не па ініцыятыве ўраду, а сама эканоміка балансуецца ва ўмовах крызісу. Стратныя прадпрыемствы перапрафілёўваюцца, або адміраюць, а на замену ім прыходзяць тыя, якія могуць канкураваць на сусветным рынку.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя