Ці здымуць з Беларусі санкцыі на пастаўкі калійных угнаенняў?



На Радзе міністраў замежных спраў Еўрапейскага Звяза 23 траўня падымецца пытанне ад некалькіх краін пра зняцце санкцый на пастаўкі калійных угнаенняў трэцім краінам, каб прадухіліць голад.

Мэта зняцця санкцый нібыта носіць гуманны характар. Але ў той жа час ніхто не падумаў з ініцыятараў пра наступствы гэтага шырокага жэсту перш для беларусаў, не абыдзе бокам таксама Украіну і ўвесь Еўрапейскі Звяз, кажа кіраўнік НАУ Павел Латушка:

– Фактычна даць магчымасць Лукашэнку транзітам праз балтыйскія парты, калійных угнаенняў, адначасова ставіцца пытанне, якое мы прапаноўвалі – гэта ліквідаваць усе санкцыйныя дзіркі, каб Лукашэнка не змог пастаўляць тавар у інтарэсах Расейскай Федэрацыі. Фактычна ён атрымае мільярды даляраў, каб будаваць новыя турмы, каб мець новых палітзняволеных, каб катаваць, забіваць, каб дапамагаць фінансава ў вайне супраць Украіны. Некаторыя партнёры ў Еўропе не разумеюць ролю Лукашэнкі ў гэтай вайне.

Павел Латушка заклікае беларусаў стаць адзіным фронтам перад ініцыятывамі тых краін, якія нанясуць шкоду ўсім беларусам, а цяперашняя трагедыя ў краіне закансервуецца надоўга. Трэба ставіць у вядомасць еўрадэпутатаў, палітыкаў, перадусім твіты, лісты накіроўваць у выканаўчую ўладу, міністру замежных спраў, прэм’ер-міністру. Яны павінны адказваць.

Беларускае Радыё Рацыя