Ці зменяць кошты на квіткі авіяперавозчыкі пасля трагедыі ва Украіне?
Пасля таго, як пад Данецкам збілі пасажырскі самалёт, які ляцеў з Галандыі ў Малайзію, авіяперавозчыкі змяняюць маршруты ў абыход тэрыторыі Украіны. Ці зменяцца кошты на авіяквіткі ў Беларусі і ў танных лаўкост-кампаніях? Пра гэта распавядае галоўны рэдактар газеты “Турызм і адпачынак” Лілія Кобзік.
Лілія Кобзік: Пакуль што “Белавія” не пацвярджае, што кошты могуць змяніцца, хоць самалёты пойдуць па іншаму трафіку і відавочна, што адлегласць будзе большая. Больш таго – у кампаніі заявілі, што такія варыянты нават не разглядаюцца, змяняць кошты на чартары ў курортны сезон ніхто не будзе. Увогуле, па пазіцыях на ўчарашні вечар гаворка ішла, каб закрыцца ад палётаў над усходняй Украінай, але затым паступіла інфармацыя пра тое, што Еўракамісія закрыла ўсю тэрыторыю Украіны ад палётаў грамадзянскай авіяцыі. “Белавія” таксама адрэагавала на гэта і будзе перакройваць маршруты. Дарэчы, увесь трафік на курорты праходзяць менавіта праз Украіну.
РР: А ці зменяцца кошты ў танных лаўкост-кампаніях кшталту “Рынэйр?
Лілія Кобзік: Рэч у тым, што лаўкосты – гэта вельмі хітрая рэч, і назіраць за іх коштамі нават без форс-мажорных абставінаў вельмі цікава. То там неверагодна зніжаюць кошты, то яны з’яўляюцца нехарэктарна вялікія для кампаніі. Таму адсачыць, як украінская сітуацыя адаб’ецца на коштах, вельмі складана. Магчыма, нешта знізіцца, а нешта павялічыцца. У іх вельмі гібкая і нестабільная палітыка фарміравання коштаў. Так што спажывец нават не заўважыць іх падвышэння, нават калі яно і адбудзецца.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота cargomira.com