Ці знікне ў Беларусі дырэктыўнае планаванне эканомікі?
Беларускія ўлады маюць намер адмовіцца ад дырэктыўнай сістэмы кіравання эканомікай. Ужо распрацаваны адпаведны праект закона і магчыма ён будзе разглядацца на восеньскай сесіі парламента. Тым ня менш, на думку незалежнага эканаміста Сяргея Балыкіна, ніякай адмовы ад “ручнога” кіравання беларускай эканомікай не будзе:
– Кіраваць эканомікай у ручным рэжыме – гэта ўласцівасць сённяшняй беларускай дзяржавы і беларускай улады. Гэта датычыцца не толькі асабіста спадара Лукашэнкі, але і ягоных паплечнікаў і супрацоўнікаў Савета Міністраў. Па-другое, беларуская эканоміка знаходзіцца зараз у вельмі кепскім стане і нам патрэбныя замежныя крэдыты і дзеля таго, каб стварыць ілюзію нейкіх рэформаў і з’яўляюцца такія праекты.
Паводле эканаміста, чакаць канкрэтнага выніку ад заяваў уладаў – нельга. Эксперт упэўнены, што замест цяперашніх метадаў кіравання эканомікай – могуць з’явіцца іншыя, але яны ўсё роўна ня будуць рыначнымі.
Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя
Фота gs.by