Ці знізяцца тарыфы на электраэнергію з запускам БелАЭС?



Тарыфы на электраэнергію для прамысловасці пасля запуску Беларускай атамнай электрастанцыі могуць знізіцца на 30%. Пра гэта заявіў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка. «Плануецца з пускам атамнай станцыі апусціцца з сярэдняга тарыфу 11 да 8 цэнтаў за кілават гадзіну. Гэта вельмі сур’ёзны зрух, — адзначыў Уладзімір Сямашка, які дадаў, што зніжэнне сабекошту электраэнергіі дазволіць праводзіць збалансаваную палітыку ў дачыненні да тарыфаў для насельніцтва.

У сваю чаргу актывіст антыядзернай кампаніі з Астравеччыны Мікалай Уласевіч не верыць у танную беларускую электраэнергію з-за вялікай запазычанасці па гэтым праекце Расеі.  

– Доўг 10-мільярдны, а магчыма ён вырасце і да 15 мільярдаў. Адкуль можа быць танная электраэнергія? Гэта падобна да нейкай прапагандысцкай „качкі”, якую запускаюць, каб нехта клюнуў, магчыма, з Захаду, каб купляць у Беларусі электарэнергію. Гэтая электраэнергія будзе вельмі дарагая. Адназначна, гэта неэканамічны праект, не бачу, што нейкую выгаду будзе Беларусь з гэтага мець, і тым больш, што электраэнергія будзе таннай.

Адказваючы на пытанне аб магчымым прафіцыце электраэнергіі пасля запуску атамнай электрастанцыі ў Астраўцы, віцэ-прэм’ер Беларусі Віталь Сямашка падкрэсліў, што станцыя першапачаткова будавалася для ўласных патрэб, а пытанні экспарту не падымаліся.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Народная Воля