Ці з’явіцца ў Беларусі гарантыйны фонд крэдытавання прадпрымальнікаў?



Беларускі бізнес прапаноўвае ўраду стварыць гарантыйны фонд крэдытавання прадпрымальнікаў. Пра гэта на Асамблеі дзелавых колаў Беларусі заявіў старшыня прэзідыуму Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін:

– Мы 10 гадоў вядзём размовы пра стварэнне гарантыйнага фонду для гарантавання атрымання прадпрымальнікамі крэдытаў. Ва ўсіх краінах гэта ёсць. У свеце сёння зраўняліся грошы банкаўскіх і нябанкаўскіх арганізацый. І мы хацелі б пасля асамблеі з фінансістамі, з Міністэрствам фінансаў у гэтым сумесна разабрацца.

Паводле Уладзіміра Карагіна, сярэдні і буйны бізнес Беларусі падтрымлівае таксама ўрадавую ініцыятыву стварыць у краіне Міжнародны фінансавы цэнтр, бо інвестыцыі змогуць ажывіць і прыватны сектар.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота telegraf.by