Ціханоўскую запрасілі выступіць на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе



Ціханоўскую запрасілі выступіць на Сусветным эканамічным форуме, які пройдзе ў Давосе з 16 па 20 студзеня.

Святлана Ціханоўская плануе наведаць Давос і ўзяць удзел у форуме. Беларуская лідарка будзе выступаць на галоўнай сцэне разам з кіраўнікамі дзяржаў. Ціханоўская плануе звярнуць увагу на ролю Беларусі ў новай архітэктуры бяспекі ў Еўропе, на недапушчэнне выкарыстання беларускай тэрыторыі ў вайне супраць Украіны, сітуацыю з палітвязнямі і палітычныя рэпрэсіі, – паведамляе прэс-служба Офіса Ціханоўскай.

Афіцыйныя беларускія дэлегацыі не запрашаліся да ўдзелу ў давоскім Эканамічным форуме з 1992 года, калі Беларусь прадстаўляў Станіслаў Шушкевіч.