Цукровая ліхаманка
За сакавік попыт на цукар павялічыўся ў 3-4 разы. Людзі набываюць гэты тавар цэлымі пакаваннямі, якія важаць 10 кілаграм. Такі аналіз зрабілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
У ведамстве адзначаюць, што грамадзяне самі ствараюць штучны ажыятаж, бо запасаў цукру на складах дастаткова.
“Назапашвацца штурхае страх”, – гавораць жыхары Пінска:
– У чалавека гэта прыродай закладзена – усё хапае і хапае, а раптам не будзе.
– Страх ад таго, што не будзе.
– Сама назірала аднойчы выпадак, калі вывезлі цукар на паддоне, і самі ж супрацоўнікі гандлёвай залі пачалі разбіраць. Таму я не ведаю…
– Пасмяяўся, народ хапае, але сам узяў пяць пакетаў. Не ведаю, чаму, хоць у мяне дома ёсць.
Акрамя цукру, вялікі попыт на макаронныя вырабы, соль, крупы, алей, муку. Людзі баяцца не столькі знікнення тавараў, колькі павышэння коштаў, што ўжо адбываецца.
Беларускае Радыё Рацыя