Цыгарэты ў Беларусі зноў падаражэюць



sigaretyНекаторыя віды цыгарэт падаражэюць ужо з 1 лістапада. Падаражэнне закране прадукцыю гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман», як паведамляе БелТА.

Некаторыя віды цыгарэт Pall Mall стануць даражэй на 4 капейкі, на 5 капеек падаражэюць асобныя цыгарэты Kent. Стане даражэй і прадукцыя «Тытунь-Інвеста».

Напрыклад, некаторыя віды цыгарэт LD і Monte Carlo таксама вырастуць у цане на 5 капеек. На такую ж суму стануць даражэй некаторыя віды цыгарэт Camel і Winston, але Winston Compact Blue падаражэе на 10 капеек, а на Camel Compact Filters і Camel Compact Blue кошт вырасце на 1 капейку.

На 5 капеек падаражэюць некаторыя віды цыгарэт Sobranie. Вырастуць кошты і на імпартныя цыгарэты, у сярэднім на 5 капеек.

Фота TUT.by