Цыгарэты зноў падаражэлі



Павялічаны цэны амаль на ўсе маркі цыгарэт. Падаражэнне складзе ад 0,6% да 17,5%.

Гэтая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце міністэрства па падатках і зборах, піша „Інтэрфакс”.

З 1 ліпеня максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты вытворчасці ГТФ „Нёман” будуць павялічаны на 0,6-5,9 %% ў залежнасці ад маркі цыгарэт. Падаражанне закране такія маркі, як Кронан, Магнат, Мінск, Прэм’ер, Фэст, Credo, NZ, Queen, Viceroy, Alliance, Pall Mall, Monte Carlo, Cooper, Velvet, Luckies, Kent, Vogue, Winston, Glamour, Rothmans, Oscar.

Цыгарэты вытворчасці ТАА „Тытунь-Інвест” падаражэюць на 0,6-17,5%. Вырастуць кошты на такія цыгарэты, як More, Magna, Карона, LD, Monte Carlo, Golden Gate, West, Mild Seven, Mevius, Camel, Winston, Glamour.

Кошты на імпартныя цыгарэты павялічацца на 2-5,5%. Падаражэюць Sobranie, Dunhill, Camel і Davidoff.