Тысячы беларусаў засталіся без заробку на Новы год
На 1 студзеня ў 20 беларускіх прадпрыемствах мелася пратэрмінаваная запазычанасць па заработнай плаце.
Як паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА, сума пратэрмінаванай запазычанасці перад 3 тысячамі работнікаў на пачатак Новага году склала больш за 22 мільярды рублёў.
У адной толькі Менскай вобласці дапусцілі пратэрмінаваную запазычанасць па заработнай плаце – 7 прадпрыемстваў.
