У 2017-м беларусы будуць працаваць менш



Уступіла ў сілу пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны «Аб устанаўленні разліковай нормы працоўнага часу на 2017 год». Дакумент быў апублікаваны 12 кастрычніка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Разліковую норму працоўнага часу Мінпрацы і сацабароны ўсталёўвае штогод у адпаведнасці з артыкулам 124 Працоўнага кодэкса. Гэтая норма прымяняецца наймальнікам для вызначэння колькасці работнікаў, працягласці працоўнага часу, на працягу якога работнік абавязаны знаходзіцца на працоўным месцы, складання графікаў работы (зменнасці), а таксама ў мэтах кантролю за выкананнем нормаў працягласці працоўнага часу.

Нормы ўстанаўліваюцца для пяцідзённага працоўнага тыдня (выходныя — субота, нядзеля) і шасцідзённага (выходны – нядзеля) і не павінны перавышаць планку, усталяваную Мінпрацы.

Згодна з дакументам, у 2017 годзе разліковая норма працоўнага часу апынулася ніжэй, чым у апошнія два гады, але вышэй, чым у 2013 і 2014 годзе, паведамляе finance.tut.by.

            Як мянялася разліковая норма працоўнага часу:

statystyka