У 2019 годзе Беларусі трэба выплаціць па дзярждоўгу 4,2 млрд даляраў
Каля 8,7 млрд рублёў (амаль 4,2 млрд даляраў па курсе Нацбанка РБ на 2018/09/21) трэба будзе накіраваць Беларусі на абслугоўванне і пагашэнне дзярждоўгу ў 2019 годзе, паведаміла прадстаўніца Міністэрства фінансаў Алена Печань.
На пагашэнне дзяржаўнага доўгу Беларусь накіруе 5,7 млрд рублёў, на абслугоўванне пойдзе яшчэ 3 млрд, удакладніла начальнік галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Мінфіна ў часопісе «Фінансы, улік, аўдыт».
Акрамя рэфінансавання часткі дзярждоўгу, Беларусь на яго пагашэнне і абслугоўванне разлічвае накіраваць частку даходаў рэспубліканскага бюджэту, у тым ліку вывазныя мытныя пошліны на нафтапрадукты, паведаміла прадстаўніца Мінфіна.