У 2020 беларускі рубель патаннеў адносна даляра на 22%, адносна еўра — на 34%



Ці тое яшчэ будзе ў 2021-м?

Беларускі рубель скончыў 2020 год з дэвальвацыяй даляра ў памеры 22%, па еўра — 34%, піша myfin.by.

На піку падзення за долар давалі 2,6631 у канцы жніўня, за еўра — 3,1680 у канцы снежня. Прыгадваем, як беларускі рубель дэвальваваўся ў мінулым годзе. Максімальна наглядна.

„Чорны аўторак” для беларускага валютнага рынку адбыўся 10 сакавіка 2020. Самае буйное аднадзённае падаражанне даляра — больш чым на 11 капеек, еўра таксама даражэў у гэты дзень мацней за ўсё — на 15,7 капеек за сесію. Сакавік у цэлым апынуўся рэкордна дэвальвацыйным для беларускага рубля ў гэтым годзе. Пасля невялікага адкату ад вясновага скачка здарылася „пратэстная” дэвальвацыя жніўня, калі курсы даляра еўра дадалі яшчэ 20-25 капеек на фоне палітычнага крызісу ў краіне.

Тады ў жніўні некаторыя абменнікі з-за ўзнікашага дэфіцыту наяўнай валюты гатовыя былі прадаваць долар па 3 рублі.

У канцы года курсы еўра і доалаяра пачалі разыходзіцца ўсё далей адзін ад аднаго. Калі даляр застаўся ў калідоры 2,5-2,6, то еўра працягнуў рост, усталяваўшы новы гістарычны максімум роўна 31 снежня 2020 года.