У 2022 годзе жыллёва-камунальныя паслугі ў Беларусі падаражэюць двойчы



Вызначылі тарыфы для насельніцтва ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі на будучы год.

Гэта вынікае з указу Аляксандра Лукашэнкі ад 23 снежня, апублікаванага ягонай прэс-службай.

Падвышэнне пройдзе ў два этапы. Ад 1 студзеня 2022 году — на 11,1 рубля (3,92 даляра) за жыллёва-камунальныя паслугі, за выключэннем ацяплення. Ад 1 чэрвеня — за цеплавую і электрычную энэргію, газ прыродны і звадкаваны на 3,04 рубля (1,08 даляра).

Пры гэтым удакладняецца, што ва ўмовах росту жыллёва-камунальных плацяжоў будзе працягнута дзяржаўная падтрымка насельніцтва праз безнаяўныя субсидыі. Іх атрымаюць грамадзяне пры ўмове, калі сума камунальных плацяжоў перавышае 20% іх сярэднямесячнага сукупнага даходу ў горадзе і 15% — у сельскай мясцовасці.