У абменнікі Менска стаяць доўгія чэргі



Курс продажу еўра – амаль 4 BYN, даляра — 3,6 BYN. Гэта паўплывала на ажыятаж сярод людзей.

За 10 дзён пасля нападу Расеі на Украіну курс беларускага рубля ўпаў на 40%.

Расейскія СМІ паведамляюць, што “Ашан”, “Пятёрочка”, “Перекрёсток” і іншыя вялікія сеткі крамаў у Расеі ўвялі абмежаванні на продаж пэўных катэгорый тавараў у адны рукі. Абмежаванні ўводзяць таксама на продаж прадуктаў у некаторых сэрвісах дастаўкі. У крамах пачаліся перабоі з цукрам і іншымі таварамі ў сувязі з ажыятажным попытам на іх. На цукар яшчэ і падвысіліся цэны.

Курс расійскага рубля ўпаў на 50% пасля пачатку вайсковай агрэсіі.

Фота: udf.name