У адказ на санкцыі Беларусь адмовіцца ад заходніх тэхналогій і тавараў



У адказ на ўвядзенне Захадам новых эканамічных санкцый Беларусь мае намер увесці контрмеры, якія закрануць буйныя кампаніі з еўрапейскім капіталам, у тым ліку ўкраінскім, што працуюць у краіне, а таксама абмяжуе выкарыстанне заходніх тэхналогій.

Такую заяву зрабіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на тэлеканале “Беларусь 1”. “Вядома, мы вымушаныя будзем сыходзіць ад заходніх тавараў і тэхналогій, яны страцяць рынак. Хай ён не такі вялікі, разам з тым аб’ём інвестыцыйнага імпарту з ЕЗ — да 1 млрд еўра за год”, — сказаў Галоўчанка.

На яго думку, Беларусь „перакрые шкоду” ад санкцый за кошт супрацоўніцтва з Расеяй, краінамі Усходу і Сярэдняй Азіі, а Кітай з Расеяй здольныя на 100% замяніць заходнія тэхналогіі, — мяркуе прэм’ер-міністр.

Беларускае Радыё Рацыя