У Альбярціне плануюць аднавіць ГЭС
Згодна дзяржпраграме будаўніцтва ў 2011-2015 гадах у Беларусі гідраэлектрастанцый, на вадасховішчы ААТ “СКПЗ “Альбярцін” у мікрараёне Альбярцін горада Слоніма плануецца аднавіць раней існуючую гідраэлектрастанцыю. Міні-ГЭС у Альбярціне будзе магутнасцю 0,1 Мв. Будаўнічыя работы плануецца пачаць у наступным годзе.
Дарэчы, у Альбярціне яшчэ ў 1823 годзе на рацэ Ісе Пуслоўскімі была пабудавана драўляна-земляная плаціна з двума шлюзамі, што дазваляла тады прымяняць вадзяны прывод. А ў 1886 годзе ў Альбярціне з’явілася гідраэлектрастанцыя і была пракладзена чыгунка.
Цяпер, згодна дзяржпраграме, у Беларусі да канца 2015 года павінны з’явіцца 33 новыя ГЭС. У тым ліку на Гарадзеншчыне – 6. Так што, вяртаемся на “кругі свая”.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара