У Анкары пройдзе турэцка-беларускі бізнес-форум



Турэцка-беларускі бізнес-форум, падчас якога будуць разгледжаны перспектыўныя кірункі двухбаковай гандлёва-эканамічнай супрацы, пройдзе ў Анкары 16 красавіка, паведамілі БелаПАН у прэс-службе Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Мерапрыемства праводзіцца БелГПП пры садзейнічанні Савета па знешнеэканамічных сувязях пры Міністэрстве эканомікі турцыі (DEIK) „у мэтах пашырэння кантактаў беларускага бізнесу з турэцкімі кампаніямі, садзейнічання развіццю ўзаемавыгаднага двухбаковага ўзаемадзеяння і рэалізацыі сумесных праектаў у розных сферах”.

Удзельнікі форуму атрымаюць магчымасць правесці перамовы з турэцкімі партнёрамі, абмеркаваць узаемадзеянне ў такіх перспектыўных сферах, як машынабудаванне, металаапрацоўка, нафтахімія, дрэваапрацоўка і вытворчасць мэблі, лёгкая прамысловасць, будаўніцтва і вытворчасць будматэрыялаў, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, лагістыка, турызм і іншыя.

Бізнес-форум адбудзецца ў рамках запланаванага на красавік візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Турцыю.

Паводле звестак Белстата, у 2018 годзе годзе тавараабарот паміж краінамі склаў 983,8 млн долараў, у тым ліку экспарт тавараў у Турцыю — 183 млн долараў, што на 36,3% больш, чым у 2017 годзе, імпарт — 800,8 млн (на 1% менш). Адмоўнае для Беларусі сальда склала 617,8 млн долараў.

БелаПАН