У Бабруйску знішчаюць 125-гадовы будынак вінакурні
У Бабруйску пры дапамозе выбухоўкі пачалі знішчаць 125-гадовы будынак вінакурні. Адбылося ўжо два этапы выбухаў.
Фота: 1387.by
Як адзначае мясцовы жыхар Уладзь (яго прозвішча мы не называем у мэтах бяспекі), шмат хто з бабруйчан быў супраць зносу старажытнага будынку, але людзі ў горадзе асцерагаюцца пратэстваць, бо баяцца трапіць пад рэпрэсіі.
– Зараз няма ніякіх спробаў, было б нават дзіўна, калі б яны былі на сённяшні момант. Раней тэма паднімалася пастаянна. Выканкам штосьці спрабаваў адказаць, на кагосьці штосьці перакласці адказнасць. Але ўсё так безадказна стаяла і разбуралася.
Будынак вінакурні быў пабудаваны ў 1897 годзе. З 1953 года ў гэтым будынку працаваў Бабруйскі завод напояў, але ў 2016 годзе ён абанкруціўся, і з тых часоў будынак ніяк не выкарыстоўвалі і практычна не ахоўвалі.
Фота: 1387.by
Беларускае Радыё Рацыя