У Баранавічах збіраюць подпісы супраць дэкрэта “аб дармаедах”
Паводле экс-кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Мікалая Чарнавуса (малодшага), ён вырашыў падтрымаць дэпутатку Ганну Канапацкую ў намаганні скасаваць дэкрэт №3. Чарнавус збірае подпісы пад адпаведным зваротам да парламентароў ад жыхароў Баранавічаў.
– Мы рыхтуем зварот для таго, каб адмянілі неправавы, антыканстытуцыйны, юрыдычна безграматны дэкрэт №3.
Чарнавус лічыць гэты дэкрэт надзвычайнай жорсткасцю ўладаў да сваіх грамадзян, якая пазбавіла людзей працы і не можа іх працай забяспечыць.
Беларускае Радыё Рацыя
