У Беларусь перасталі паступаць украінскія лекі
З-за ўварвання Расеі ва Украіну, у Беларусь перасталі паступаць украінскія лекі. Гэта вельмі шырокі сегмент прэпаратаў, які меў попыт – ад звычайных заспакаяльных кропляў да медыкаментаў для патрэб цяжка хворых. У Мінздароўі паведамляюць, што гэтае пытанне перакрыюць айчынныя ці замежныя аналагі.

„Тэарэтычна ў беларускай фармацэўтыцы ёсць такая магчымасць”, – адзначае правізар з Пінску Святлана Даніловіч:
– За апошнія дзесяць гадоў фармацэўтычная прамысловасць зрабіла гіганцкі рывок. У нас пабудаваныя сучасныя фармацэўтычныя заводы. Гэтыя заводы канешне ж выкарыстоўваюць нейкую частку замежных кампанентаў для сваёй вытворчасці. Напрыклад субстанцыі, само лекавае рэчыва напэўна 70% вырабляецца ў Індыі і Кітаі.
Суразмоўца дадае, што праблема можа быць іншага напрамку. Не заўжды аналагі падыходзяць пацыентам, асабліва, калі чалавек ужываў прэпараты штодня. Камусьці наўпрост не дапамагаюць, а ў кагосьці могуць узнікнуць розныя рэакцыі.
Беларускае Радыё Рацыя
