За тры месяцы – 7 тысяч працоўных мігрантаў



У Беларусі расце колькасць гастарбайтараў – у асноўным дзякуючы ўкраінцам і кітайцам. За тры першыя месяцы гэтага году ў Беларусь прыехалі амаль сем тысяч працоўных мігрантаў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году іх колькасць вырасла амаль на дзве тысячы, паведамляе Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС. Больш за палову гастарбайтараў, якія прыбылі ў першым квартале, склалі ўкраінцы. На другім месцы па колькасці – кітайскія мігранты. На заробкі ў Сінявокую таксама актыўна едуць расейцы, узбекі і туркі. У той жа час з Літвы і Нямеччыны прыязджаюць кіраўнікі і кваліфікаваныя работнікі.

Беларусы ж не так актыўна выязджаюць працаваць за мяжу па афіцыйных кантрактах. Са студзеня па сакавік на заробкі за мяжу адправілася каля тысячы беларусаў. Для працоўнай міграцыі грамадзяне Беларусі часцей за ўсё выбіраюць Расею, Польшчу і Літву.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота eurobelarus.info