У Беларусі адкрыта новае радовішча нафты (абноўлена)
У Беларусі адкрыта новае радовішча нафты. Аб гэтым паведаміў сёння міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута падчас прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да 55-годдзя ўтварэння сістэмы аховы навакольнага асяроддзя ў Беларусі.
„У Беларусі адкрыта чарговае радовішча і немалое. Цяпер ацэньваюцца яго запасы. Гэта Паўднёва-Шацілкаўскае радовішча, якое размешчана ў Прыпяцкім прагіне”, – растлумачыў ён.
Як паведаміў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута, залежы нафты знойдзены на Прыпяцкім прагіне – новае радовішча мае назву Паўднёва-Шацілкаўскае.
Сваю ролю ў паскарэнні пошукаў адыграла і даручэнне Аляксандра Лукашэнкі, якое той даў 30 ліпеня пад асабістую адказнасць міністра, сказаў Каўхута:
– Знойдзена чарговае радовішча нафты. І немалае па запасах. І ў пэўным сэнсе мы звязваем гэта і з тым даручэннем, якое мы атрымалі, бо мы сканцэнтравалі намаганні на гэтым накірунку. Праводзім работы сумесна з Беларуснафтай. І прыкладаем намаганні, каб прыцягнуць увагу кампаній сусветнага значэння.
Зараз у краіне дабываецца 1,6 млн. тон нафты штогод. Але, зазначыў міністр, залежаў на новым радовішчы ўсё роўна не хопіць, каб забяспечыць патрэбы Беларусі сваёй нафтай.
Беларускае Радыё Рацыя