У Беларусі адкрытае новае радовішча нафты



На Беларускім Палессі адкрыта новае радовішча нафты. Яно знойдзена ў раёне Прыпяцкага прагібу і атрымала назву Вугольскае. Геалагічныя запасы  ў гэтым радовішчы ацэньваюцца прыкладна ў 1,7 мільёнаў тон нафты.

Нафта

На фоне іншых разведаных запасаў нафты Вугольскае радовішча досыць буйное для Беларусі, – кажа эксперт у нафтагазавай сферы, аглядальнік інтэрнэт-газеты “Белрынак” Таццяна Манёнак:

– Канешне, гэта важна. Гэта магчымасць павелічэння ўласнай дабычы, плюс гэта напрацоўкі для нашых спецыялістаў-нафтавікоў, то бок павышэнне іх узроўня кваліфікацыі, напрацоўка ўласнай школы нафтаздабычы. Канешне, гэта вялікія інвестыцыі, але тым не менш яны не параўнальны з эфектам, які атрымлівае Беларусь ад здабычы ўласнай нафты.

Нафта Вугольскага радовішча адносіцца да катэгорыі цяжкадаступных запасаў. Распрацоўкай яго будзе займацца вытворчае аб’яднанне “Беларуснафта”, якое вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя