У Беларусі адначасова пануюць тры хваробы жывёлаў
Адразу ў некалькіх раёнах кожнай з абласцей Беларусі з пачатку года зафіксавалі выпадкі афрыканскай чумы свіней — усяго па краіне амаль дзевяноста выпадкаў АЧС сярод дзікоў і 52 успышкі захворвання свіней на асабістых падворках, у 8 гаспадарках, паведамляе svaboda. Ёсць выпадкі птушынага грыпу і хваробы Ньюкасла.
Жывёлы, якіх мусілі б утылізаваць, трапляюць у беларускія крамы і на экспарт, вынікае з дакументу Міністэрства сельскай гаспадаркі «для службовага карыстання».
Фота: zoo-farm.ru