У Беларусі актывізаваліся махляры, якія палююць за кліентамі Белгазпрамбанка
У Беларусі пачалі масава з’яўляцца падстаўныя сайты банкаў, асабліва ў зоне рызыкі кліенты Белгазпрамбанка.

Толькі за тыдзень злачынцы зрабілі ажно чатыры падстаўныя старонкі гэтага банка. Сэнс у тым, што карыстальнікі ўводзяць асабістыя дадзеныя для працы ў інтэрнэт-банкінгу, гэтая інфармацыя адразу ж трапляе махлярам і неўзабаве ўсе сродкі з рахунка знікаюць.
Юрыст Таварыства абароны правоў спажыўцоў Мікалай Навумаў гаворыць, што пакуль надзейная абарона – гэта пільнасць:
– Пакуль нельга стварыць адзінай сістэмы, якая можа абараніць усіх і кожнага. Варта больш уважліва ставіцца да фактараў, якія могуць на вас паўплываць: тэлефанаванні, СМС, рассылкі. Канешне больш уважлівым быць да тых аперацый, якія вы здзяйсняеце, асабліва ў лічбавым свеце.
Адрозненне падстаўнога сайта ўстановы ад сапраўднага самае мінімальнае – у нейкім знаку ў адрасе, а па зместу, дызайну – усё адное і тое ж.
Беларускае Радыё Рацыя
