У Беларусі базавая вырасце да 210 тысяч рублей



У Беларусі з 1 студзеня 2016 года ўсталёўваецца новы памер базавай велічыні ў памеры 210 тысяч рублёў . Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 1059 ад 18 снежня 2015 года. Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.

У папярэдні раз базавая велічыня ў Беларусі павышалася з 1 студзеня 2015 года на 20% са 150 тысяч да 180 тысяч рублёў. З ростам базавай павялічваюцца не толькі выплаты, але і штрафы.