У Беларусі будуць расці кошты на драўніну



Кошты на драўніну ў Беларусі будуць расці і далей. Так лічыць лесаінжынер Яўген Скочка. Спецыяліст нагадвае, што ў канцы мінулага году абразныя піламатэрыялы каштавалі 250 рублёў за адзін кубічны метр. Цяпер адзін кубічны метр абразных піламатэрыялаў каштуе 700 рублёў:

–  Па 700 рублёў куб – гэта неканчаткова. Думаю, што яшчэ ўсё значна падаражэе. Таму што кошты ідуць да еўрапейскіх коштаў. Мы яшчэ не дасягнулі гэтай адзнакі нават. Попыт вялізны, і ўсё ідзе на экспарт, нават дровы сыходзяць на экспарт. Зараз нічога не застаецца. Калі людзі звяртаюцца ў лясгас, яны кажуць – дроў няма. Калі захочаш дроў, пойдзеш набываць па экспартных коштах за вялікія грошы.

Аб’ём вытворчасці піламатэрыялаў за апошнія пяць год вырас больш чым у два разы. Сёлета Мінлесгас плануе вырабіць не менш за 1500 кубічных метраў. Палова прадукцыі пойдзе на экспарт.

Беларускае Радыё Рацыя