У Беларусі будуць спаганяць падатак з кэшбэка
З 1 студзеня бягучага года ў Беларусі больш не дзейнічаюць папраўкі указа «Аб развіцці безнаяўных разлікаў», паведамляе minsknews.by
Да 31 снежня мінулага года банкі плацілі кліентам некаторы працэнт ад сумы безнаяўнага плацяжу. Гэта складала не больш за 2% ад кошту набытага тавару. Раней гэтая сума не абкладалася падаходным падаткам, аднак са студзеня банкі будуць пералічваць дзяржаве 13% падаходнага падатку ад кэшбэка.
З прычыны новых правіл некаторыя фінансавыя ўстановы ўвогуле плануюць адмовіцца ад сістэмы кэшбэкаў.
Кэшбэк (cash back) – вяртанне часткі грошай, выдаткаваных на пакупку.