У Беларусі будуць забіраць маёмасць у нязгодных з рэжымам?
16-га студзеня ў Беларусі набыў моц закон «Аб канфіскацыі маёмасці», паводле якога ўлады змогуць забіраць грошы, нерухомасць і акцыі за «недружалюбныя дзеянні» ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь.
Сітуацыю каментуе ўкраінскі эканамічны аналітык Ілона Салагуб:
– Вядома, што да свайго насельніцтва расейскі і беларускі рэжымы могуць прымаць любыя законы. Мы не бачым якога-небудзь супраціву гэтаму. Магчыма ён ёсць, але мы яго не бачым. Пэўныя абмежаванні будуць і з прычыны санкцый. Эканоміка Беларусі таксама залежыць ад Расеі.
Падставай для канфіскацыі маёмасці, згодна з новым законам, будзе учыненне любой асобай „недружалюбных дзеянняў” у адносінах да беларускіх грамадзян або арганізацый. Што такое „недружалюбныя дзеянні”, у законе не прапісана. Аналагічныя законы аб канфіскацыі маёмасці былі прынятыя яшчэ летась у Расейскай Федэрацыі і акупаваным Крыме.
Беларускае Радыё Рацыя