У Беларусі будзе створаны банк даных выканаўчых вытворчасцяў
Аляксандр Лукашэнка 19 лістапада падпісаў указ № 418 «Аб банку даных выканаўчых вытворчасцяў».
Як паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы, «дакумент выданы ў мэтах удасканалення парадку давання інфармацыі аб наяўнасці запазычанасці па выканаўчых вытворчасцях і ўзмацнення кантролю за ходам выканання выканаўчых дакументаў з боку спаганяльнікаў».
Указам, у прыватнасці, прадугледжваецца стварэнне да 1 студзеня 2021 года банка даных выканаўчых вытворчасцяў, рэгламентуецца парадак фармавання і вядзення гэтага рэсурсу, давання з яго звестак дзяржаўным органам, натарыусам і іншым зацікаўленым, уключаючы грамадзянаў і юрыдычныя асобы.
Акрамя таго, усталёўваюцца паўнамоцтвы і адказнасць Міністэрства юстыцыі, абласных і Менскага гарадскога выканкамаў пры фармаванні і вядзенні банка даных.