У Беларусі дабудавалі нафтавод „Гомель-Горкі”



У Беларусі завяршылі будаўніцтва магістральнага нафтавода „Гомель – Горкі”, які злучае „Нафтан” і „Мазырскі НПЗ”. Пра гэта распавёў старшыня канцэрна Андрэй Рыбакоў на пасяджэнні рады канцэрна «Белнафтахім».

Загад аб будаўніцтве нафтавода „Гомель-Горкі” працягласцю 207 кіламетраў і магутнасцю 6 млн тон з’явіўся ў красавіку 2020 года. Ён злучае паўночную і паўднёвую галіны нафтавода „Дружба”, а таксама нафтаперапрацоўчыя заводы „Нафтан” і „Мазырскі НПЗ”.

Гэтае рашэнне прымалася на фоне перабояў з пастаўкамі ў Беларусь расейскай нафты. Тады Менск спешна шукаў альтэрнатыўных пастаўшчыкоў сыравіны пасля таго, як у Менска і Масквы ўзнікла спрэчка па пытанні цэн на расейскую сыравіну.

Беларускае Радыё Рацыя