У Беларусі даражэе праезд на чыгунцы



Павышэнне тарыфаў абумоўлена прынятым Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю пастановай ад 3 снежня 2020 г. № 82, паведамляе сайт ведамства.

Тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх лініях павялічаны на 5 капеек, на рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях павялічацца ў сярэднім на 5 працэнтаў, на перавозку багажу грузабагажу ў сярэднім на 5 працэнтаў у параўнанні з дзеючым узроўнем тарыфаў.

Так, напрыклад, кошт праезду пасажыраў цягнікамі:

– гарадскіх ліній па кірунку Менск-Пасажырскі-Фаніпаль павялічыцца на 5 капеек, у напрамку Менск-Пасажырскі-Рудзенск пры праездзе праз Міханавічы – на 5 капеек; – рэгіянальных ліній эканамкласа па кірунку Менск-Пасажырскі-Пухавічы – на 7 капеек, Менск-Пасажырскі-Койданава – на 5 капеек, Менск-Пасажырскі-Беларусь – на 3 капейкі; – рэгіянальных ліній бізнес-класа па кірунку Менск-Пасажырскі-Маладзечна – на 27 капеек, Менск-Пасажырскі-Орша – на 41 капейку.

У ведамстве нагадалі, што павелічэнне тарыфаў на перавозку пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання ў апошні раз адбылося ў снежні 2019 года.

– Рашэнне аб пераглядзе тарыфаў прынята ў рамках запланаваных на 2020 год параметраў у мэтах падтрымання ўзроўню акупнасці перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам. У цяперашні час узровень кампенсацыі насельніцтвам затрат на аказанне ўнутрырэспубліканскіх пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам вельмі нізкі – не дасягае 15 працэнтаў. Бюджэтнае субсідаванне чыгуначных перавозак пасажыраў не ажыццяўляецца, – адзначылі ў МАРГ.

Там дадалі, што ў той жа час ад узроўню тарыфаў і ўзроўню акупнасці выдаткаў напрамую залежыць магчымасць правядзення перавозчыкам неадкладных мерапрыемстваў па падтрыманні якасці і бяспекі перавозак, абнаўлення рухомага складу і, такім чынам, павышэння якасці паслуг па перавозцы.

Пастанова ўступае ў сілу праз 5 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання.

zviazda.by