У Беларусі даражэе праезд у грамадскім транспарце
У Берасці з 18 кастрычніка падвысяць кошт праезду ў гарадскіх маршрутках. Кошт адной паездкі падаражэе на 10 капеек і складзе 1 рубель 30 капеек. Паводле планаў чыноўнікаў, у чацвёртым квартале па ўсёй Беларусі павінен падаражэць праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Чаканы рост – 6,8 працэнта, або пяць капеек за адну паездку, калі гаварыць пра талоны.
У кастрычніку-снежні плануюць таксама падняць тарыфы на пасажырскія перавозкі прыгарадным транспартам – на 11 працэнтаў, або 1 капейку за адзін кіламетр.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: region.ej.by