У Беларусі даражэе тэхагляд аўтамабіля
У Беларусі ўступаюць у сілу папраўкі ў закон „Аб аўтамабільным руху”. Яны прадугледжваюць павышэнне коштаў праходжання тэхагляду, паведамляе „Наш Край”.

Некаторыя дыягнастычныя станцыі ўжо паднялі кошты — з 30 да 35-40 рублёў за легкавы аўтамабіль.
У Беларусі за адсутнасць тэхагляду прадугледжаны штраф памерам 3 базавыя велічыні (96 рублёў), а ў выпадку паўтарэння на працягу года штраф можа скласці 5 базавых велічынь.
Беларускае Радыё Рацыя
