У Беларусі другі месяц запар фіксуюць дэфляцыю



У жніўні ў Беларусі другі месяц запар зафіксавана дэфляцыя. У мінулым месяцы цэны на тавары і паслугі ўпалі на 0,8%, паведамляе Белстат. З пачатку года інфляцыя склала 2,5%.

Харчовыя тавары ў жніўні патаннелі на 1,9%. А вось нехарчовыя тавары ў мінулым месяцы падаражэлі на 0,3%, паслугі – на 0,04%.

З пачатку года харчовыя тавары падаражэлі на 1,5%, нехарчовыя – на 1,7%, а платныя паслугі – на 5,8%.

Нагадаем, у ліпені ў Беларусі зафіксавана дэфляцыя ў 0,1%.

Цэны на сельгаспрадукцыю ў Беларусі расці не будуць, паведаміў у пачатку верасня намеснік прэм’ер-міністра Міхаіл Русы.

Урад прагназуе, што ў гэтым годзе тавары і платныя паслугі падаражэюць не больш чым на 9%. Пакуль тэмпы росту коштаў на тавары і платныя паслугі ніжэй, чым прагназавалася.

За мінулы год кошты на тавары і платныя паслугі ў Беларусі выраслі на 10,6%, а ў 2015 годзе – на 12%.

tut.by