У Беларусі другі месяц запар расце афіцыйнае беспрацоўе
У Беларусі другі месяц запар расце афіцыйнае беспрацоўе. На канец траўня ў цэлым па краіне налічвалася 7,2 тыс. чалавек, якія зарэгістраваны ў цэнтрах занятасці. Гэта прыкладна на 700 чалавек болей, чым на канец сакавіка. Гэта вынікае з дадзеных Мінпрацы.
Пры гэтым фактычнае беспрацоўе, якое разлічваецца па метадалогіі Міжнароднай арганізацыі працы, прыкметна вышэйшае. У асобныя перыяды яно было ў 25 разоў вышэй чым афіцыйнае.
Наймальнікамі на 1 чэрвеня не хапала 92-445 работнікаў. Попыт на работнікаў па працоўных прафесіях склаў 62% ад агульнай колькасці вакансій, удакладняюць у Мінпрацы.