У Беларусі дыскрымінуюць індывідуальных прадпрымальнікаў



Старшыня аргкамітэта па стварэнні прафсаюза „Разам” Ірына Яскевіч паведаміла, што калегі па працы скардзяцца на няроўныя ўмовы, у якіх даводзіцца працаваць на рынках. З прадпрымальнікаў, якія прыязджаюць з-за мяжы і гандлююць на рынках, не патрабуюць столькі папераў, колькі ад нас, не кажучы пра суправаджальныя дакументы.

Кажа Ірына Яскевіч:

–  Паводле нашага заканадаўства, грамадзяне іншых краін могуць гандляваць на прасторах нашай краіны без аніякіх дакументаў. Таму мне сёння тэлефанавалі з Бабруйска і казалі, што там у іх шмат замежнікаў гандлюе. Ім дастаткова мець пашпарт не грамадзяніна Беларусі, аплаціць падатак, які значна меншы за той, які плацім мы, і квіток аплаты арэнды.

З 1 ліпеня, калі ўвайшоў у жыццё ўказ прэзідэнта №222, прадпрымальнікі страйкавалі, такім чынам спрабавалі паўплываць на адмену рашэння. Але безвынікова.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота onliner.by